17.05.2016
Прыярытэты замацаваныя спецыяльнай пастановай урада. Машынабудаванне, лагістыка і праграміраванне аднесеныя да прыярытэтных для інвестыцый сектараў эканомікі Беларусі. Гэта замацавана пастановай урада. Дакумент называе прыярытэтнымі для ажыццяўлення інвестыцый сектары эканомікі, у якіх рэалізуюцца інвестпраекты па рашэнні Прэзідэнта, а таксама ў рамках дзяржпраграм. Гэта такія галіны, як металургія, вытворчасць электронікі, IT, лагістыка, транспарт, культура. Таксама згаданыя фінансавая і страхавая дзейнасць, здабыча карысных выкапняў, выпуск фармацэўтычных прэпаратаў, аўтамабіляў, мэблі, музычных і спорттавараў.
Падзяліцца:

Вверх