26.11.2015
Савет кіраўнікоў МАГАТЭ на пасяджэнні ў Вене разгледзіць і зацвердзіць праграму тэхнічнага супрацоўніцтва на два найбліжэйшыя гады. У яе ўвайшлі чатыры беларускія праекты. Яны тычацца галіны развіцця інфраструктуры і падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі, выкарыстання ядзерных тэхналогій у медыцыне, пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Агульны бюджэт - каля мільёна еўра. На парадку дня пасяджэння - пытанні ўмацавання міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва членаў МАГАТЭ і захавання міжнароднага рэжыму гарантый нераспаўсюджання ядзернай зброі.
Падзяліцца:

Вверх