Краіны Еўрасаюза цікавяцца беларускай сельгастэхнікай. Размова ідзе наконт пастаўкі трактароў МТЗ, заявіў на сустрэчы ў Мінсельгасхарчы міністр земляробства Латвіі. Летась узаемны тавараабарот сельгаспрадукцыі дзвюх краін склаў крыху менш чым 7 мільёнаў долараў. Гэтай лічбай не задаволеныя абодва бакі. Абмеркавалі на сустрэчы і доўгатэрміновыя планы на пяць гадоў наперад. Бакі падкрэслілі, што чакаюць пераходу ад абмеркавання праектаў да рэалізацыі на практыцы.