09.03.2016
Расійскае прадпрыемства "Кузбасразрэзвугаль" закупіць 59 новых БелАЗаў грузападымальнасцю да 220 тон. Сума здзелкі - больш чым 6 млрд расійскіх рублёў. Кузбасразрэзвугаль на працягу года плануе абнавіць больш як 10% свайго парка тэхналагічных аўтамабіляў. 12 кар"ерных самазвалаў БелАЗ ужо пастаўленыя ў Кемераўскую вобласць. Работа па іх зборцы на месцы займае да 12-ці дзён. Новая тэхніка паступіла на Бачацкі, Чырванабродскі і Кедраўскі разрэзы.
Кузбасразрэзвугаль - найбуйнейшая кампанія ў Расіі, якая займаецца здабычай вугалю адкрытым спосабам.
Падзяліцца:

Вверх