09.11.2015
На тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест" з удзелам замежнага капіталу адкрылася вытворчасць па стварэнні хімічных рэагентаў для ачысткі вады, адна з найбуйнейшых вытворчасцяў у Еўропе. Англійскі бок уклаў больш за 4 мільёны долараў прамых інвестыцый. Магутнасць вытворчасці складзе 75 тон за суткі. Згодна з інвестпраектам, больш як 80% прадукцыі будзе экспартавацца, чаканы штогадовы аб"ём прыбытку ацэньваюць на суму амаль 30 мільёнаў долараў. Сутнасць укаранёных распрацовак - у выкарыстанні тэхналогій на малекулярным узроўні. Асаблівасць вытворчасці - яе арыентацыя на заказчыка, канкрэтна пад патрэбы той ці іншай прамысловай галіны.
Падзяліцца:

Вверх