Корпус рэактара для першага энергаблока праз тыдзень даставяць на Беларускую АЭС. Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай галоўнаму энергетычнаму аб"екту нашай краіны. Кошт абсталявання для Беларускай АЭС - $3 млрд. Работы на пляцоўцы будаўніцтва БелАЭС ідуць згодна з графікам. Крытычных заўваг па будаўніцтве няма. Мантаж асноўнага абсталявання пачнецца ў 2016 годзе. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020.