29.10.2015
Пытанні еўразійскай эканамічнай інтэграцыі абмяркуюць сёння ў Маскве. У штогадовай канферэнцыі, якую праводзіць Еўразійскі банк развіцця, прымуць удзел міжнародныя эксперты. Гэта кіраўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі, міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі навуковых і дзелавых колаў. Галоўныя тэмы - валютна-фінансавая інтэграцыя і ўмацаванне міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС. Акрамя гэтага, узнагародзяць лаўрэатаў творчага конкурсу на лепшую публікацыю ў СМІ аб праблемах рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі.
Падзяліцца:

Вверх