15.03.2016
Беларускія навукоўцы плануюць супрацоўнічаць з адной з найбуйнейшых авіябудаўнічых кампаній у свеце. Прадстаўнікі канцэрна AIRBUS сустрэліся са старшынёй прэзідыума НАН Уладзімірам Гусаковым. Абмяркоўваліся перспектывы працы ў галіне касмічных даследаванняў і зандзіравання паверхні Зямлі. Яшчэ адна тэма перамоў - стварэнне беспілотных лятальных апаратаў. Гасцям паказалі адразу некалькі мадэляў беларускіх беспілотнікаў. Дамовіліся пра абмен тэхнічнымі экспертамі.
AIRBUS прадстаўлены ў 35 краінах. Штат канцэрна - больш за сто тысяч чалавек. Самалёты кампаніі можна ўбачыць практычна ў любым аэрапорце свету.
Падзяліцца:

Вверх