19.10.2015
Комплексная праверка будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі праходзіць з 19 кастрычніка па 6 лістапада. У рэвізіі прымуць удзел прадстаўнікі МНС, Дзяржстандарту і МУС. Усяго з пачатку года на будпляцоўцы АЭС правялі ўжо 14 праверак пастаяннага нагляду і адну комплексную.А напярэдадні з расійскага Валгадонска ў Астравец адправілі корпус рэактара для першага энергаблока. Яго маса больш як 330 тон, а дыяметр чатыры з паловай метры. Нагадаем, першы энергаблок Беларускай АЭС плануецца запусціць у 2018 годзе, другі - у 2020.
Падзяліцца:

Вверх