11.03.2016
Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку "Вялікі камень" уступіла ў Сусветную арганізацыю свабодных эканамічных зон. Яна падтрымлівае і прасоўвае такія зоны, аказвае садзейнічанне ў выхадзе рэзідэнтаў на сусветны рынак і прыцягненні замежных інвестыцый. Стаўшы членам арганізацыі, наша краіна зможа прадставіць на міжнароднай арэне свае свабодныя эканамічныя зоны і беларуска-кітайскі парк "Вялікі камень". Дарэчы, на яго тэрыторыі плануецца стварыць інтэрнацыянальную прастору. Сёння актыўна наладжваецца супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Германіі, Польшчы, Літвы і Сінгапура.
Сёння ў Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку зарэгістравана 8 рэзідэнтаў. Яшчэ 20 кампаній маюць намер далучыцца.
Падзяліцца:

Вверх