04.08.2016
Камерцыялізацыю навукова-тэхнічнай дзейнасці абмяркоўваюць у Мінску на беларуска-кітайскім форуме.
Беларусь прэзентуе каля 200 інавацыйных праектаў для інвеставання.
Беларуска-кітайскі форум па камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці праходзіць у Мінску. Беларускі бок падрыхтаваў каля 200 інавацыйных праектаў для інвеставання. Гэта стартапы практычна ва ўсіх сферах, уключаючы медыцыну, нанатэхналогіі і машынабудаванне. Шматлікія з іх атрымаюць прапіску ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". Па выніках плануецца падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве з 10 венчурнымі фондамі КНР.
Падзяліцца:

Вверх