30.12.2015
У ЕАЭС гатовыя для пачатку работы агульных рынкаў лекаў і медыцынскіх вырабаў. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі завяршыла работу над усімі неабходнымі дакументамі. Яны адпавядаюць лепшым сусветным аналагам. Прынятыя, у прыватнасці, правілы вядзення наменклатуры медыцынскіх вырабаў і правілы вызначэння катэгорый лекавых сродкаў, што адпускаюцца без і па рэцэпце. Калегія рэкамендавала краінам cоюза кіравацца прынятымі правіламі пры вызначэнні ўмоў водпуску лекаў. Чакаецца, што cавет ЕЭК у студзені прыме ўсе адобраныя калегіяй нарматыўныя дакументы.
Падзяліцца:

Вверх