Кітайцы пабудуюць у Мінску студэнцкі інтэрнат. Кантракт па інвестпраекце падпісаны ўчора ў Міністэрстве адукацыі. Кітайская карпарацыя плануе ўкласці 40 мільёнаў долараў. Будынак з"явіцца ў студэнцкім гарадку на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Сямашкі, дзе ўжо сёння пражываюць больш за 7 000 студэнтаў. Новы інтэрнат зможа размясціць яшчэ каля тысячы чалавек. Таксама ў ім будуць трэнажорныя залы, кафэ і інфраструктура для інвалідаў. Кітайская падрадная арганізацыя ўжо распрацавала праект будынка, а беларускія калегі зацвердзілі яго ў адпаведнасці з нацыянальнымі асаблівасцямі. Пабудуюць інтэрнат за два гады.