03.11.2015
Прадстаўнікі Беларусі і Расіі падпісалі шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве. Расія мае намер пераняць беларускі вопыт у галіне лясной гаспадаркі. Нашу краіну наведала дэлегацыя з Карэліі. Госці пабывалі ў селекцыйна-насенняводчым цэнтры пад Мінскам. Тут разводзяць новыя віды дрэў і займаюцца размнажэннем рэдкіх раслін. Прадстаўнікі дзвюх краін падпісалі пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі і дарожнага будаўніцтва. Жывую цікавасць выклікала і наша агратэхніка.
Падзяліцца:

Вверх