Беларуска-германскі энергетычны форум праходзіць у Мінску. Адна з яго тэм - стан і перспектывы ўзаемадзеяння дзвюх краін у энергетычнай сферы. За гады сумеснага супрацоўніцтва паспяхова рэалізаваны шэраг праектаў, атрыманы каштоўны вопыт будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва, развіцця аднаўляльных крыніц энергіі. Супрацоўніцтва ў гэтых сферах плануюць прадоўжыць.
Акрамя таго, на форуме запланаваныя дыскусіі па абмене вопытам у сферы энергетычных сістэм і аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў будынках.