23.09.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў няўхільнага выканання прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняў. На гэтым Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу падчас дакладу ўрада аб працы эканомікі за мінулы перыяд 2016 года, праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год.Прэзідэнт запатрабаваў прадметна працаваць над паніжэннем сабекошту, больш актыўна ўкараняць новыя тэхналогіі, у тым ліку ў кіраванні дзяржактывамі. Па выніках сённяшняй нарады будуць прапрацаваныя ключавыя тактычныя дакументы на 2017 год. Гэта, у прыватнасці, праект бюджэту і прагноз грашова-крэдытнай палітыкі.
Падзяліцца:

Вверх