06.05.2016
Улады італьянскага горада Парма і Гомельскі гарвыканкам падпісалі пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і гуманітарным супрацоўніцтве. Дакумент стаў вынікам працяглых перамоў і візіту італьянцаў на Гомельшчыну. Гасцей азнаёмілі з магчымасцямі вядзення бізнесу праз свабодную эканамічную зону "Гомель-Ратон". Выгады супрацоўніцтва госці ацанілі на прадпрыемстве "Сейсматэхніка", акцыі якога належаць італьянскай кампаніі.
Падзяліцца:

Вверх