Інавацыі сусветнага ўзроўню прэзентавалі на Беларускім прамысловым форуме больш за 200 кампаній. Гэта прадстаўнікі ўсіх галін прамысловасці. Сярод галоўных беларускіх распрацовак - 3D-прынтар прафесійнага класа, узор аўтобуснага прыпынку будучыні, аграмабиль для сельскай мясцовасці. Навінкамі ўжо зацікавіліся ў Казахстане, Азербайджане і Туркменістане. Усе буйныя прадпрыемствы ўжо абаранілі перспектыўныя планы развіцця да 2025 года. На выхадзе - праграма па ўсім Мінпраме. Яна прадугледжвае менавіта інавацыйнае і інвестыцыйнае развіццё. Праца форуму прадоўжыцца да пятніцы.