11.03.2016
Дыялог Мінэканомікі з прадпрымальнікамі працягваецца ў фармаце рабочай групы.

Практычна ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прыпынялі працу з пачатку года, да сакавіка вярнуліся на свае рабочыя месцы. Апошнія звесткі па запаўняльнасці рынкаў і гандлёвых цэнтраў сёння падало Мінэканомікі. Там падкрэслілі: нормы ўказу № 222, які абавязаў прадпрымальнікаў працаваць па дакументах, закранулі толькі невялікую частку малога бізнесу - тых, хто гандлюе таварамі лёгпрама з выплатай адзінага падатку. Такіх з пачатку года налічвалася крыху больш за 20 тысяч. Дыялог з бізнесам па пытаннях працы ў новых умовах працягваецца ў фармаце рабочай групы, створанай пры Мінэканомікі. Апошнія прапановы - у сто разоў паменшыць штрафы для ІП за гандаль без сертыфікатаў.
Падзяліцца:

Вверх