09.06.2016
У Мінску завяршыўся ІІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Напярэдадні прайшло пленарнае пасяджэнне з удзелам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Перад гэтым Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Спачатку прайшлі перамовы ў фармаце адзін на адзін, затым да прэзідэнтаў далучыліся дэлегацыі. Асноўнай тэмай стала эканоміка. Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць здымання абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. Актывізацыя супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі павінна паскорыць тэмпы аднаўлення аб"ёмаў тавараабароту.Прэзідэнты прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў, дзе дамовіліся аб"яднаць намаганні ва ўмовах сусветнага крызісу. Затым Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведалі выставу "Белагра".
Падзяліцца:

Вверх