07.06.2016
Трэці форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрыўся ў Мінску. Ключавыя тэмы - роўныя правы грамадзян Саюзнай дзяржавы і моладзевая палітыка. На форум прыехалі прадстаўнікі 30 рэгіёнаў Расіі.
Абмеркаванне пытанняў узаемнага супрацоўніцтва ўжо пачалі спікеры верхніх палат парламентаў, таксама адбыліся перамовы дэлегацый. Акцэнт бакі робяць на прамысловасць і аграрны сектар - тут у Беларусі і Расіі добры патэнцыял для развіцця. Яшчэ адна задача - вызначыць агульныя падыходы сацыяльна-гуманітарнай палітыкі дзвюх краін.
Форум рэгіёнаў эксперты завуць добрым падмуркам для развіцця Саюзнай дзяржавы. Праблемы і поспехі тут абмяркоўваюцца на самым высокім узроўні - як чакаецца, удзел прымуць і прэзідэнты Беларусі і Расіі.
З улікам таго што пляцоўка традыцыйна дае добры эканамічны эфект, да мінскіх сустрэч прымеркавалі міжнародную выставу "Белагра". На ёй - экспазіцыі 500 кампаній з 20 краін.
Да форуму прымеркаваны і двухдзённы візіт у Мінск мэра Масквы Сяргея Сабяніна.
Падзяліцца:

Вверх