07.06.2016
Трэці форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрываецца сёння ў Мінску. Ключавыя тэмы - роўныя правы грамадзян Саюзнай дзяржавы і моладзевая палітыка. На форум прыедуць прадстаўнікі 30 рэгіёнаў Расіі. Плануецца падпісаць 15 двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве. Асаблівая ўвага - усталяванню прамых кантактаў паміж кампаніямі.
У форуме прыме ўдзел Прэзідэнт Беларусі. Чакаецца, што заўтра Аляксандр Лукашэнка выступіць на пленарным пасяджэнні, а таксама правядзе двухбаковую сустрэчу з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Лідары краін абмяркуюць актуальныя пытанні парадку дня, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб"яднаннях і міжнародную праблематыку.
Да форуму прымеркаваны і двухдзённы візіт у Мінск мэра Масквы Сяргея Сабяніна.
Падзяліцца:

Вверх