Сёння Кіраўнік дзяржавы наведае Віцебскую вобласць. Галоўнай тэмай рабочай паездкі Прэзідэнта стане ўборка збожжавых і нарыхтоўка кармоў у паўночным рэгіёне і ў цэлым па краіне. Акрамя таго, беларускі лідар плануе наведаць браслаўскі філіял Глубоцкага малочна-кансервавага камбіната, а таксама адно з турыстычных прадпрыемстваў вобласці, дзе размова пойдзе наконт развіцця аграэкатурызму, прыцягнення інвестыцый і экспарту турпаслуг.