16.02.2016
Гродзенскія сыры пакаштуюць у ЗША і Аб"яднаных Арабскіх Эміратах. Для павелічэння аб"ёму паставак вытворцу прыйшлося нават стварыць новы цэх. Ён здольны перапрацоўваць 400 тон малака за дзень. У тым ліку гаворка ідзе пра эксклюзіўную халяльную і кашэрную прадукцыю. Ужо зараз больш за палову ўсіх гродзенскіх ёгуртаў, сухога малака і сыроў - гэта пастаўкі замежным кліентам, - у Кітай, Казахстан, Туркменістан, Малдову. Зараз спецыялісты распрацоўваюць аптымальную лагістычную схему экспартных паставак.
Падзяліцца:

Вверх