Гомельшкло і Schollglas (Германія) падпісалі кантракт на 17 млн еўра
04.04.2016
Гомельшкло павялічвае пастаўкі на еўрапейскі рынак. Гатоўнасць працаваць з беларускім вытворцам выказаў адзін з самых вядомых прадаўцоў і апрацоўшчыкаў шкла ў Еўропе - нямецкая кампанія Schollglas. Сёння ў Мінску партнёры падпісалі экспартны дагавор на 17 мільёнаў еўра. Цырымонія прайшла з удзелам віцэ-прэм"ера Анатоля Калініна. Неўзабаве беларускае шкло з"явіцца ў інтэр"ерах Польшчы і Германіі.Сёлета беларускі вытворца плануе асвоіць выпуск энергаэфектыўнага шкла. За кошт новай прадукцыі аб"ёмы паставак на рынак Германіі будуць павялічаны як мінімум удвая.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.