01.12.2015
Беларусь і МВФ працуюць над новай праграмай крэдытавання ў суме $3 млрд. пад 2,28% гадавых. Тэрміны рэалізацыі - 10 гадоў. Гэтая тэма сёння абмяркоўвалася на нарадзе ў Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы назваў умовы крэдытавання добрымі. Разам з тым, Беларусь пойдзе на ўмовы МВФ толькі з улікам нацыянальных інтарэсаў, падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што падчас сустрэч з прадстаўнікамі МВФ: "Мы не знайшлі нейкіх праблем ва ўзгадненні праграм. Тое, што прапаноўваецца, разумна, і рана або позна прыйдзецца рэалізоўваць. Але пытанне адно: калі, у якія тэрміны і, самае галоўнае, якія ў выніку гэтага будуць наступствы".
Падзяліцца:

Вверх