09.11.2015
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка патрабуе мінімізаваць працэнты па знешніх пазыках. Размова наконт гэтага ішла на сустрэчы з Міністрам фінансаў Уладзімірам Амарыным. Па словах Кіраўніка дзяржавы, браць міждзяржаўныя крэдыты пад 7-8% гадавых недапушчальна. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такі крэдыт, на пагашэнне якога прыйдзецца траціць золатавалютныя рэзервы, недапушчальны для дзяржавы. Разам з тым Прэзідэнт запатрабаваў аптымізаваць знешні дзярждоўг.
Падзяліцца:

Вверх