07.04.2016
Кошт і якасць павінны стаць залогам росту продажаў на традыцыйных рынках. Такое даручэнне прамыслоўцам сёння даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Мінскага аўтамабільнага завода. На машынабудаўнічым флагмане Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах развіцця прадпрыемства. Прэзідэнт наведаў зборачны канвеер МАЗа, азнаёміўся са зборкай розных мадэляў аўтатэхнікі. Каля заводакіраўніцтва на імправізаванай выставе Аляксандру Лукашэнку паказалі найноўшыя ўзоры тэхнікі, якая вырабляецца беларускімі машынабудаўнікамі. Гаворачы аб экспарце, Кіраўнік дзяржавы даручыў не "здаваць" традыцыйныя рынкі і заваёўваць новыя сэрвісам і выключнай якасцю машын.
Падзяліцца:

Вверх