19.04.2016
Сёння ж Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з гендырэктарам МАГАТЭ. Юкія Амана назваў Беларусь адным з важных партнёраў для арганізацыі і адзначыў, што будаўніцтва АЭС у Астраўцы - адзін з найболей паспяховых сусветных прыкладаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бяспека - галоўны прыярытэт падчас будаўніцтва Беларускай АЭС. Лепшыя эксперты МАГАТЭ ўжо правялі сем ацэначных місій на станцыі, якая будуецца. Выснова: беларускія спецыялісты выконваюць усе неабходныя рэкамендацыі.
Падзяліцца:

Вверх