05.11.2015
Форум "Мінскія дзелавыя сустрэчы" праходзіць у сталіцы. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі дзяржорганаў, банкаўскіх і бізнес-структур краін СНД, а таксама міжнародных інстытутаў развіцця, у тым ліку з Еўропы і Азіі. Дзелавая праграма прадугледжвае разгляд актуальных пытанняў развіцця фінансавых рынкаў краін Садружнасці, падтрымкі экспарту і прыцягнення інвестыцый у эканоміку краін СНД, пошук рашэнняў па пераадоленні крызісу ў фінансава-банкаўскай сферы. Эксперты таксама абмяркоўваюць новыя фарматы інвестыцыйнага ўзаемадзеяння як інструменты па паніжэнні карпаратыўных рызык у новых эканамічных рэаліях.
Падзяліцца:

Вверх