ВУП Беларусі на душу насельніцтва перавышае сярэдні ўзровень у супастаўных краін на 40%.
Рэйтынгавае агенцтва Fitch падкрэслівае бездакорную крэдытную рэпутацыю Беларусі. Аб гэтым сёння заявіла дырэктар аналітычнай групы па рэйтынгах еўрапейскіх краін з эканомікай, якая развіваецца, Кармен Алтэркірх. Так, ВУП краіны на душу насельніцтва перавышае сярэдні ўзровень у супастаўных краін на 40 працэнтаў. У справаздачы таксама адзначаецца, што ў Беларусі больш высокія паказчыкі адкрытасці гандлю, унутраных зберажэнняў і інвестыцый, чым у краін з падобнай эканомікай.