Укараненне электронных пашпартоў дазволіць больш эфектыўна развіваць рынак лагістычных паслуг.
Транспартныя калідоры ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза чакае электронная пашпартызацыя. Займацца гэтай работай будзе Еўразійская эканамічная камісія. Укараненне электронных пашпартоў дазволіць больш эфектыўна развіваць рынак лагістычных паслуг. Заказчыкі змогуць аператыўна даведацца ўсю неабходную дакладную інфармацыю пра аб"ёмы транспартных патокаў, узровень развіцця інфраструктуры. Спецыялістам галіны стане прасцей арыентавацца ў выбары маршрутаў для грузаперавозак.