Еўрасаюз і адно з падраздзяленняў ААН прафінансуе вываз пестыцыдаў з Беларусі. На рэалізацыю праекта будзе накіравана 200 тысяч еўра. Размова, перш за ўсё, аб пестыцыдах з высокім утрыманнем ртуці. 6 тон адходаў вывезуць з Гродзенскай вобласці і ўтылізуюць у Францыі да канца жніўня. Пра гэта заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын. Склад з так званымі непрыдатнымі пестыцыдамі - рэчывамі, небяспечнымі для чалавека, яшчэ з савецкіх часоў застаўся ў вёсцы Мізгіры. На дадзены момант адходы не ўяўляюць небяспекі, але патрабуюць найхутчэйшай ліквідацыі.