Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў рамках новай праграмы "Жанчыны ў бізнесе" вылучыць 10 млн еўра на развіццё жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Гэтая праграма ўжо рэалізуецца ў 16 краінах. Яе задача - падаць адпаведную дапамогу малому і сярэдняму бізнесу, які ўзначальваюць жанчыны, у тым ліку кансультацыйную і тэхнічную дапамогу. У выніку рэалізацыі праграмы кіраўнікі змогуць падняць на новы ўзровень свае прадпрыемствы. Праект стратэгіі Беларусі да 2019 года Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця плануе апублікаваць у красавіку. Ён будзе складзены па выніках сустрэчы віцэ-прэзідэнта банка з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, улады і грамадства.