Еўрасаюз прапаноўвае Беларусі дапамогу ў наладжванні абмену вопытам паміж дзяржслужачымі ў еўрарэгіёне. Пілотная сустрэча, на якой абмяркоўваўся магчымы фармат такога супрацоўніцтва, прайшла ў Нацбанку пры ўдзеле кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у нашай краіне Андрэа Віктарын. Такі абмен магчымы ў розных галінах дзяржслужбы, у тым ліку ў банкаўскім сектары. Мэта - паляпшэнне фінансавай або кіруючай дзейнасці, а таксама садзейнічанне эканамічнай канкурэнтаздольнасці краін.Напярэдадні беларускія банкі ўжо выкарыстоўвалі еўрапейскі вопыт пры падрыхтоўцы да дэнамінацыі. Суладная праца банкаўскага сектара забяспечыла гладкі пераход на новыя грошы.