05.05.2016
У Азербайджане сёлета збяруць дзве тысячы беларускіх трактароў. Мінскі трактарны завод і аўтамабільны завод горада Гянджа падпісалі мемарандум. Таксама дасягнута пагадненне аб сумесным выхадзе з гатовай прадукцыяй на рынкі трэціх краін, абмеркавана пытанне па лакалізацыі вытворчасці ў Азербайджане.
Сёння на Гянджынскім аўтазаводзе збіраюць трактары "Беларус", аўтамабілі МАЗ і КАМАЗ. Наладжана вытворчасць рознага абсталявання для трактароў.
Акрамя Азербайджана, у МТЗ ёсць зборачныя вытворчасці ў Расіі, Кітаі, Сербіі, Алжыры, Венесуэле і іншых краінах.
Падзяліцца:

Вверх