Долю электроннага дакументаабароту паміж дзяржорганамі Беларусі плануецца да 2022 года давесці да 95 працэнтаў. Гэта прапісана ў стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства. Дакумент уключае ў сябе шэраг канкрэтных дзеянняў у сацыяльнай сферы, рэальным сектары эканомікі, транспартнай галіне і ў банкаўскім сектары. Прадугледжваецца, што лічбавымі будуць тры чвэрці ўсіх працэдур і паслуг. Напрыклад, уся медыцынская дакументацыя будзе захоўвацца ў камп"ютарах, а кожны беларус атрымае электронную медыцынскую карту. Праз Інтэрнэт будуць даступныя ўсе СМІ. А доля IT-сектара дасягне 4% ВУП.