Да дэнамінацыі застаўся месяц. Падрыхтоўка падышла да завяршальнай стадыі. Нагадаем, з 1 ліпеня беларуская валюта страціць 4 нуля. Гэта значыць, напрыклад, 50 тысяч рублёў будуць роўныя пяці новым. Банкі, кафэ і магазіны практычна гатовыя да пераходу на новыя грошы. Для іх дэнамінацыя пачалася яшчэ ў красавіку. Хутчэй адаптавацца да новых купюр дапаможа мабільнае прыкладанне, нядаўна прэзентаванае беларускімі распрацоўшчыкамі. Да канца года разлічвацца можна двума відамі купюр.