09.11.2015
У спісе партнёраў Беларусі - 70 расійскіх рэгіёнаў. Нягледзячы на даўнія і цесныя сувязі гарадоў, такая акцыя праходзіць упершыню. Адной з цэнтральных падзей па ўмацаванні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва стане сустрэча мэра Мінска Андрэя Шорца з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам. Дзелавыя колы - у чаканні адкрыцця бізнес-форуму. Таксама ў праграме кантактна-кааперацыйная біржа і выстава інавацыйнага патэнцыялу. А гараджан паўночнай сталіцы чакае выстава-кірмаш тавараў з Беларусі. У разрэзе рэгіёнаў Санкт-Пецярбург займае 4 месца па экспарце для нашай краіны. Усяго ў спісе партнёраў Беларусі - парадку 70 расійскіх рэгіёнаў.
Падзяліцца:

Вверх