Дакумент атрымаў новую назву - "Аб прыярытэтных кірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы". Адна з галоўных задач - нарошчванне аб"ёмаў экспарту па прынцыпе роўных доляў паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза, Еўрасаюза і астатнімі дзяржавамі аж да далёкай дугі. У сферы вытворчасці прадугледжаны пераход на распрацоўкі 5 і 6 тэхналагічных укладаў. Навуковая супольнасць павінна больш актыўна залучацца ў вырашэнне дзяржаўна значных задач. Таксама дакументам прадугледжаныя меры па кардынальным змяненні якасці кіравання прамысловым комплексам, гарантаванні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны.