03.12.2015
Для зберажэнняў і інвесціравання беларусы часцей за ўсё карыстаюцца зберагальнымі рахункамі і тэрміновымі дэпазітамі.
Больш за 90% беларусаў карыстаюцца рознымі банкаўскімі і страхавымі прадуктамі. Такія звесткі абнародавалі Нацбанк і Альянс за фінансавую даступнасць. Сярод самых запатрабаваных паслуг - бягучы банкаўскі рахунак і дэбетавая карта, інтэрнэт-банкінг і страхаванне аўто. Для зберажэнняў і інвесціравання беларусы часцей за ўсё карыстаюцца ашчаднымі рахункамі і тэрміновымі дэпазітамі. На актыўнасць грамадзян на рынку фінансавых паслуг ўплываюць узрост, адукацыя, даход і рэгіён пражывання.
Падзяліцца:

Вверх