Грэць ваду і эканоміць выдаткі па рахунках у гродзенскім дзіцячым садзе зараз будзе сонца. У абласным цэнтры адкрылі энергаэфектыўны дзіцячы сад. Як чакаецца, новыя тэхналогіі дазволяць скараціць энергаспажыванне ў 2 разы. Напрыклад, у верасні гарачую ваду з агульнай сеткі ў дашкольнай установе не бралі ні разу. Праект мадэрнізацыі - адзін з чатырох пілотных у краіне. Мерапрыемствы па энергаэфектыўнасці толькі ў Гродзенскай вобласці, паводле папярэдніх падлікаў, сэканомяць каля 180 тысяч рублёў за год.