Знайсці працу ў Беларусі стане прасцей. Дэпутаты прынялі змяненні ў закон аб занятасці насельніцтва. Дакумент дазволіць прайсці за кошт бюджэту перанавучанне на новую спецыяльнасць. Навацыя распаўсюджваецца на грамадзян, якія знаходзяцца пад пагрозай звальнення, а таксама на маладых мам пасля дэкрэту. У астатніх выпадках дзяржава гатовая аплаціць палову кошту перанавучання. Згодна з дакументам, работадаўцы павінны будуць папярэджваць органы па працы і занятасці за два месяцы, калі работнік аказваецца пад пагрозай звальнення.