Беларусы сёння ўбачаць новыя грашовыя знакі. У выніку дэнамінацыі купюры страцілі чатыры нулі. Акрамя таго, у краіне ўпершыню за суверэнную гісторыю з"явіліся капейкі. Уся банкаўская сістэма ўначы прайшла маштабную перазагрузку. Новыя грошы з"явяцца сёння ў кожным трэцім банкамаце. Аднак за ўсе тавары і паслугі можна заплаціць і рублём старога ўзору. Поўны пераход на новую сістэму завершыцца ў найбліжэйшыя суткі. Тым не менш спецыялісты не выключаюць лакальных збояў.