02.06.2016
У Мінску з візітам знаходзіцца віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка. Сёння Сірыл Мюлер сустракаецца з Прэзідэнтам Беларусі. А напярэдадні падчас перамоў з кіраўніком беларускага ўрада і Старшынёй Савета Рэспублікі асноўнай тэмай стала падрыхтоўка новай стратэгіі партнёрства, якая павінна стартаваць у наступным годзе.Як адзначыў прэм"ер Андрэй Кабякоў, прыярытэты эканамічнага росту Беларусі - гэта развіццё фінансавага рынку, падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, лічбавая эканоміка. І Беларусь хацела б заручыцца фінансавай падтрымкай Сусветнага банка.Сірыл Мюлер падкрэсліў зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў. Іх зараз 10. Гэта такія галіны, як будаўніцтва дарог, павышэнне энергаэфектыўнасці, утылізацыя адыходаў.
Падзяліцца:

Вверх