23.11.2015
Дэлегацыя Ленінградскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Драздзенкам прыбывае сёння ў Беларусь. Апроч сустрэч высокага ўзроўню, падчас візіту адбудзецца пасяджэнне сумеснай камісіі па развіцці супрацоўніцтва нашай краіны і гэтага расійскага рэгіёна. Дэлегацыя наведае "Амкадор", а таксама Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У пачатку лістапада ў Санкт-Пецярбургу прайшлі дні Мінска. Свае магчымасці прадэманстравалі каля паўсотні прадпрыемстваў. Тады бакі падпісалі некалькі пагадненняў. Нагадаем, што Ленінградская вобласць - адзін з найбуйнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў нашай краіны сярод рэгіёнаў Расіі. Агульны тавараабарот па выніках мінулага года склаў амаль 520 мільёнаў долараў.
Падзяліцца:

Вверх