19.07.2016
Чыгуначнікі Беларусі і Калінінградскай вобласці ў I паўгоддзі 2016 года нарасцілі грузаперавозкі на 7,4%.Чыгуначныя грузаперавозкі паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю ў першым паўгоддзі выраслі на 7,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Амаль на 5 000 больш перавезлі і пасажыраў. Актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва чыгуначных адміністрацый Беларусі і Расіі абмяркуюць у найбліжэйшыя дні ў Мінску. Бакі падвядуць вынікі працы і вызначаць перспектывы. Падчас візіту дэлегацыя з Калінінграда азнаёміцца з аб"ектамі інфраструктуры беларускай магістралі. Плануецца наведванне ЗАТ "Штадлер Мінск". Па выніках перамоў будзе падпісаны пратакол.
Падзяліцца:

Вверх