Брэсцкія навукоўцы прэзентавалі тэхналогію будаўніцтва дамоў з лёну. Моцныя бакі распрацоўкі - экалагічнасць, энергаэфектыўнасць, таннасць. Яшчэ адзін плюс - тэхналогія простая ў выкананні і, па сутнасці, дае другое жыццё такім адыходам, як кастрыца лёну, апілкі, салома. Новая распрацоўка цалкам гатовая да выкарыстання, па меркаванні саміх інжынераў, льняны дом будзе найбольш запатрабаваны ў індывідуальнай забудове.