28.07.2016
Барысаўскі завод медпрэпаратаў адпавядае ўсім сусветным патрабаванням. Такую ацэнку прадпрыемству, дзе нядаўна прайшла мадэрнізацыя, даў прэм"ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Кіраўнік урада пабываў у цэху, што быў пабудаваны з нуля ў 2013 годзе. На яго ўзвядзенне было патрачана больш за 55 мільёнаў доляраў. Крэдытныя сродкі выдзеленыя па дзяржпраграме падтрымкі беларускіх вытворцаў. З асваеннем магутнасцяў новага таблетачнага корпуса прадукцыйнасць прадпрыемства павялічыцца на 1 мільярд таблетак і 70 мільёнаў капсул за год.
Падзяліцца:

Вверх