06.06.2016
Да маштабнай падзеі прымеркавана адкрыццё выставы "Белагра". Адна з мэт прадэманстраваць напрацоўкі, створаныя па выніках першага форуму рэгіёнаў, які быў прысвечаны аграрнай тэматыцы. Сёлета ў выставе прыме ўдзел рэкордная колькасць кампаній - больш як 500. У тым ліку свае ноу-хау прадэманструюць Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія і ЗША. Каб размясціць такую вялікую колькасць удзельнікаў, спатрэбіліся пляцоўкі аэрапорта Мінск 1 і Футбольнага манежа. Сёлета на выставе "Белагра" ўпершыню прадэманструюць дасягненні будаўнічай галіны, прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, нафтахімічнага і ваенна-прамысловага комплексаў.
Падзяліцца:

Вверх